16 ліпеня 2024 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця «Галерэі мастацтваў» (2004), філіяла Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея
Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей праводзіць вялікую навуковую, экскурсійную і выставачную работу. Для пашырэння дзейнасці музею не ставала выставачных плошчаў. У 2001 г. пачалася работа па стварэнні філіяла для выставачнай дзейнасці. 27 студзеня 2004 г. Бярозаўскі райвыканкам прыняў рашэнне аб адкрыцці філіяла гісторыка-краязнаўчага музея. 16 ліпеня 2004 г. — у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — быў адкрыты філіял музея «Галерэя мастацтваў».
1 чэрвеня 2019 г. — 5 гадоў з дня адкрыцця філіяла раённага музейнага комплексу Напалеона Орды «Карцінная галерэя Аляксея Кузьміча» ў в. Махро (Іванаўскі р-н; 2014)
За гады плённай дзейнасці беларускага жывапісца Аляксея Васільевіча Кузьміча (1945–2013) назапасіліся тысячы палотнаў. Нямала яго работ захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. Але ж асноўная маса твораў працягвала заставацца ў майстэрні, і мастак быў апантаны думкай аб стварэнні Храма Мадонны — своеасаблівай карціннай галерэі, куды б ён перадаў свае работы.
19 жніўня 2017 г. — 25 гадоў з пачатку дзейнасці прыватнай мастацкай галерэі «БелАрт» у г. Брэсце (1992)
На пачатку 1990-х у г. Брэсце была толькі адна крама па продажы мастацкіх твораў мясцовых жывапісцаў, графікаў і скульптараў – салон-магазін мастацкага камбіната «Мастацтва» (вул. Савецкая, 54). Эканамічныя абставіны патрабавалі ініцыятывы, у абласным краязнаўчым музеі (вул. Пушкінская, 10) з’явіўся невялікі магазін, які на камісійных умовах прымаў у мастакоў і майстроў народных мастацкіх промыслаў iх творы і вырабы. Калекцыянеры мастацтва і проста пакупнікі сувеніраў маглі набыць карціны, рушнікі, сурвэткі і інш. Праз нейкі час з-за складанасці бухгалтарскай справаздачы музей адмовіўся ад магазіна.